Чатыры аўтамабілі Mersedes-Benz S 500 L набудуць для іміджу краіны?
Іх агульны кошт — больш за 700 тысяч долараў. Аўтамабілі будуць аплачваць з рэспубліканскага бюджэта.
Аўтатранспартная дзяржустанова “Белтрансспецаўта” ўпраўлення справамі прэзідэнта аб’явіла тэндэр на закупку новых чатырох аўтамабіляў Mersedes-Benz S 500 L.
Ад афіцыйных каментароў у “Белтрансспецаўта” адмаўляюцца, але кажуць, што машыны набываюцца не для Аляксандра Лукашэнкі. Там намякаюць на тое, што машыны купяць для сустрэчы высокіх іншаземных гасцей, маўляў, сустрэча іншаземных паслоў на “Жыгулях” дрэнна ўплывае на імідж краіны.