Былы міністр абароны позна падаў скаргу на адмову ў рэгістрацыі

Павел Казлоўскі (былы міністр абароны, на здымку), Рыгор Лепін і Людміла Мірзаянава (усе з Аб'яднанай грамадзянскай партыі), Віктар Новікаў (Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”), Аляксей Макараў і Зміцер Бабей прапусцілі трохдзённы тэрмін абскарджвання рашэння акруговых камісіяў. Яны даслалі свае скаргі 26 жніўня (Новікаў — 25-га) — праз 4 дні пасля адмовы ў рэгістрацыі. ЦВК адмовіў ім усім у разглядзе скаргаў.

Нагадаем, агулам у ЦВК былі пададзеныя 55 скаргаў. Іх будуць разглядаць на працягу трох дзён. Сёння была зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 Людміла Дзенісенка са "Справядлівага свету".

Фота — bymedia.net