Брэсцкія чыноўнікі разгледзелі зварот кампаніі “За Вела-Брэст”

У паседжанні ўдзельнічалі прадстаўнікі аддзела спорта і турызма гарвыканкама, галоўны архітэктар Брэста, прадстаўнікі камунальных служб, ДАІ. Удзел прыняў і каардынатар кампаніі “За Вела-Брэст” Уладзімір Красько.

На паседжанні быў разгледжаны план будучых роварных “артэрый ” горада, якія звяжуць усе мікрараёны з цэнтрам. Рэалізацыя першага этапа плана запланаваная на 2015 год.