Удзельніка "маўклівай акцыі" выклікалі ў КДБ

Ён паведаміў Еўрарадыё, што сустрэчу прызначылі на панядзелак 20 чэрвеня. Падрабязнасці не ўдакладнялі, але хлопец упэўнены, што гэта звязана з яго актыўнай дзейнасцю ў інтэрнэце. Напярэдадні акцыі 15 чэрвеня ён зрабіў шмат перапостаў ВКонтакте наконт брэсцкай сустрэчы "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі".