Беларусы змогуць забараніць сабе наведваць казіно — ад 6 месяцаў да 3 гадоў

Залежныя ад азартных гульняў беларусы змогуць забараніць сабе наведваць казіно ці іншыя падобныя ўстановы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў начальнік аднаго з упраўленняў Міністэрства па падатках і зборах Уладзімір Муквіч:

"Для таго, каб мінімізіраваць негатыўныя наступствы ад ігральнага бізнэсу прадугледжаны ў заканадаўстве і з гэтага года ўжо пачынае дзейнічаць механізм самаабмежавання. Так з 27 студзеня фізічная асоба мае права напісаць заяву і забараніць сабе наведванне ігральных установаў ад 6 месяцаў да 3 гадоў. Што будзе істотна садзейнічаць абмежаванню ўдзелу ў азартных гульнях асобаў, якія маюць пэўныя псіхалагічныя праблемы, залежнасць ад удзелу ў іх".

Дарэчы, ужо цяпер ёсць жадаючыя скарыстацца новаўвядзеннем.