Беларусы судзяцца з латышамі за нафту з трубы Полацк — Вентспілс

Нягледзячы на тое, што нафта прастаяла ў непрацуючым нафтапровадзе каля 8 гадоў, у кошце і ў якасці яна не страціла.

“Калі б гэтая нафта была сапсаваная, ніхто б не пачаў яе выціскаць, — мяркуе галоўны інжынер РУП “Дружба” Васіль Дробатаў.8 гадоў вырашалася пытанне пра ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва наконт гэтага нафтапровада. Мы спадзяваліся, што пойдзе па ім нармалёвая рэверсная перакачка”.

Галінку Полацк — Вентспілс планавалі выкарыстоўваць для транспартыроўкі венесуэльскай нафты

Пазоў  прыняты да разгляду Даўгаўпілскім судом. На нафту накладзены арышт. Інакш кажучы, пакуль суд не вырашыць, каму менавіта належыць нафта ў трубе, “зліць” яе не зможа ніхто.