Беларусы сталі менш забіваць і красці, але больш гвалтуюць
Колькасць згвалтаванняў і “дзеянняў сэксуальнага характару” летась павялічылася на 21%.
Такія лічбы агучыў падчас прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук:
130214_stuk_gvalt.mp3
“Колькасць цяжкіх злачынстваў зменшылася на 28%, колькасць забойстваў скарацілася з 404 да 385, колькасць цяжкіх цялесных пашкоджанняў зменшылася на 13%, колькасць разбояў зменшылася, рабункаў, крадзяжоў. Але ўзрасла колькасць згвалтаванняў і “дзеянняў сэксуальнага характару” — на 21%”.
Увогуле ж, сцвярджае прадстаўнік генпракуратуры, у параўнанні з 2011 годам летась у краіне было зарэгістравана на 30 тысяч злачынстваў менш — з крыху больш за 132 тысячы да 102 тысяч.