Беларус збіраецца чарговы раз трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса

Ён збіраецца пабудаваць вежу з больш як тысячы костак даміно. Ды гэтага Аляксандр ужо некалькі гадоў рабіў маштабныя фігуры з запалак і манет. Ён ужо пяць разоў трапляў у Кнігу Гінэса.


Бендзікаў: "Цяпер гэты рэкорд належыць немцу, 1002 штукі. Я хачу зрабіць больш, бо няма мяжы магчымасцям. А ў гэтай сферы сябе можа паспрабаваць кожны. Я ўвесь час спрабую паставіць новыя рэкорды. Сакрэтаў ніякіх няма. Няма ніякіх законаў фізікі, тут толькі баланс. Хоць, вядома, патрэбны псіхалагічны настрой. Хваляванне прыбраць, каб не было мандражу".