Беларус паляваў ва Украіне на даверлівых жанчынаў

Ён абвінавачваецца ў махлярстве. На "рахунку" мужчыны як мінімум дзве ахвяры. Паводле супрацоўнікаў праваахоўных органаў, беларус падмануў жанчын на луцкім рынку. Здабычай мужчыны сталі 800 грыўняў (каля 100 долараў). Праваахоўныя органы высвятляюць падрабязнасці справы.