Беларусь не выдала Украіне чалавека, блізкага да асяроддзя Януковіча

Таксама яго вінавацяць у арганізацыі злачыннай групоўкі. Пра гэта піша "Коммерсант-Украина" са спасылкай на інфармацыю намесніка генпракурора Украіны Рэната Кузьміна.

Беларуская пракуратура заяўляе, што выдача Барулькі можа нанесці шкоду суверэнітэту ці бяспецы краіны.

Аднак супрацоўнікі ўкраінскай Генпракуратуры ўсё ж наведвалі Барульку ў следчым ізалятары КДБ Беларусі. Паводле неафіцыйных звестак, пасля гэтага Барульку вызвалілі з СІЗА КДБ.

Украінскія СМІ паведамляюць, што Барулька жанаты са сваячкай былога Генпракурора Аляксандра Мядзведзькі. Таксама Барулька працаваў памочнікам прэм'ера Януковіча.

Фота — novostey.com