Беларусь мае намер стаць "інфармацыйным грамадствам"
Да 2015 годзе краіна плануе ўвайсці ў трыццатку вядучых краін свету ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Аб гэтым 27 красавіка заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей.
"На бягучую пяцігодку мы ставім амбіцыйныя задачы: павысіць да 2015 года свае пазіцыі ў рэйтынгу еўрапейскіх дзяржаў па сістэмах ацэнак Міжнароднага саюза электрасувязі і ААН, а менавіта — увайсці ў трыццатку вядучых краін свету",— заявіў міністр. Ён лічыць, што распрацаваная Нацыянальная праграма паскоранага развіцця паслуг у сферы ІКТ на 2011-2015 гады будзе садзейнічаць дасягненню пастаўленай мэты, а таксама рэалізацыі стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства.