Антоніа Мілашоскі: Ці сапраўды беларускі Цэнтрвыбаркам быў бесстароннім?

Па словах кіраўніка дэлегацыі назірання за выбарамі АБСЕ/БДІПЧ Антоніа Мілашоскі, заявы, якія рабіла Ярмошына, выклікалі вялікія сумневы.

Антоніа Мілашоскі: “Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі рэгулярна з’яўлялася на тэлебачанні і прэзентавала свае палітычныя погляды наконт выбарчага працэсу ў Беларусі. І гэта ўзнімала пытанні наконт бесстароннасці працы камісіі і наконт таго, ці яна незалежная ў выкананні Выбарчага кодэкса, калі мы кажам пры выбары і пра рэгістрацыі кандыдатаў”.

Да таго ж, Антоніа Мілашоскі і яго калега ― спецыяльны каардынатар кароткатэрміновай місіі назірання за выбарамі АБСЕ Матэа Мекачы ― абвінавацілі Лідзію Ярмошыну ў тым, што яна не выканала сваё абяцанне, і назіральнікі не мелі магчымасці рэальна назіраць за падлікам галасоў.