Амерыканскія дэсантнікі на вучэннях ядуць кобраў, скарпіёнаў і жывых пеўняў

Марскія пехацінцы з ЗША, Японіі, Сінгапура і іншых краінаў NATO прыехалі ў тайскую правінцыю Чанбуры на курсы па выжыванні ў джунглях. Салдаты вучацца арыентавацца ў лесе, абараняцца ад небяспечных раслінаў і жывёлаў, будаваць жытло з дрэваў і лісця, хутка шукаць ежу. На харчы ідуць ядавітыя змеі і насякомыя, а вогнішча распальваць нельга: ворагі заўважаць!

Каб не атруціцца ядам, злоўленай пачвары адразу трэба адсячы галаву. Свежая кроў кобры насычае арганізм лепш за ўсё. З адной змяі можна наесціся на некалькі гадзінаў!

 

 

Першыя вучэнні Cobra Gold прайшлі ў 1980 годзе. Сёлета яны праводзяцца ў 32 раз. У вучэннях удзельнічаюць больш за 13 тысяч ваеннаслужачых з 7 краінаў. 

 

Фота: Reuters, AFP.