Аляксандр Мілінкевіч зламаў руку

У 6-й клініцы Мінску кіраўніку руху "За свабоду" зрабілі аперацыю. Пра гэта піша nn.by са спасылкай на журналістку Марыну Коктыш.

У пятніцу ў "Народнай волі" мелася прайсці жывая лінія з Мілінкевічам. Палітык кажа, што калі будзе больш-менш нармальна пачувацца пасля аперацыі ды калі лекары не забароняць, то прамая лінія, верагодна, адбудзецца.