Аляксандр Курловіч: “Калі Новікавай не залічвалі спробу, я вёў пратакол”

“Так, гэта мая групы журы, але ў той момант я быў рэзервовым. Я вёў пратакол, — распавёў Еўрарадыё Аляксандр Курловіч. — Сярод пяці ўдзельнікаў журы мяне не было.

Я бы хацеў яшчэ паразмаўляць пра незалічаныя спробы Новікавай. Але правілы такія: суддзі падчас спаборніцтваў не маюць права даваць інтэрв’ю, нешта каментаваць. За гэта могуць выгнаць. Вам я проста сказаў пра тое, дзе я быў, а дзе не быў… Абяцаю выказацца пасля Алімпіяды”.

Рэпартаж пра спрэчную сітуацыю з Настассяй Новікавай чытайце на сайце euroradio.fm каля 19:30.