“Аліварыя”: Доля акцыза ў кошце бутэлькі піва складае каля 20%

Пасля ўступлення ў Мытны саюз Беларусь вымушаная даганяць па кошце акцызаў Расію, дзе яны даражэйшыя.


“Акцызы могуць раўняць [а расійскімі. ― Еўрарадыё] паралельна. Могуць раўняць “перпендыкулярна”. Могуць яшчэ нейкім іншым чынам. На жаль, мы не ведаем, колькі будзе каштаваць акцыз увесну і ўлетку 2013 года, таму прагназаваць нешта вельмі складана. Беларусь можа выраўняць [з Расіяй. ― Еўрарадыё] акцызы цалкам, абсалютна ідэнтычна. Тады мы згубім рынак”, ― каментуе генеральны дырэктар “Аліварыі” Міхаіл Чэчэнеў.


Пра тое, што падатковая палітыка ў дачыненні да вытворцаў алкагольных напояў будзе больш жорсткай, заяўляў у чэрвені 2012 года міністр фінансаў Андрэй Харкавец. 


“Акцызы на гарэлку сёлета даражэлі часцей, ― дадае дырэктар па развіцці і маркетынгу “Аліварыі” Надзея Дзешкавец.Калі тут параўноўваць з півам, дык тут ёсць станоўчая для нас тэндэнцыя. У пераліку на 1 літр бязводнага [100%-га. ― Еўрарадыё] спірта ў гатовай прадукцыі акцызы на піва былі раней у 2,6 раза даражэйшыя за акцызы на гарэлку. Зараз ― прыкладна ў 2 разы”.