Алесь Каліта працягвае галадоўку
Цяпер ужо ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, куды актывіст Партыі БНФ, былы старшыня "Моладзі БНФ" пераведзены з Гомеля.
"Чалавек, які таксама знаходзіўся на Акрэсціна, выйшаў, і Алесь Каліта папрасіў яго, каб яму перадалі вады. Гэты чалавек патэлефанаваў нам на Ўправу. Алесь трымае галадоўку, таму мы сабралі яму перадачу (ваду, сокі) і адправілі на Акрэсціна. Невядома пакуль, ці прымуць перадачу", — распавёў "Беларускаму партызану" старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Нагадаем, 24 красавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля прысудзіў Каліту да 10 суткаў арышту за "дробнае хуліганства".