Актывісту з Бялынічаў вярнулі канфіскаваны падчас ператрусу камп'ютар

Уся гэтая маёмасць была канфіскаваная 15 студзеня падчас ператрусу, які праводзіўся на кватэры Мяцеліцы ў Бялынічах у межах справы пра "масавыя беспарадкі". Верагодна, ніякіх сведчанняў па "беспарадках" знайсці ў забраным не ўдалося. Што і не дзіва, бо актывіст 19 снежня ў Мінску не быў.

Зрэшты, Мяцеліцу як сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева выклікалі на допыт у КДБ і пасля ператрусу. Яго распытвалі, адкуль ён атрымоўваў газеты, хто перадаваў яму грошы, ці за грошы ён займаецца палітыкай ці за ідэю.

Грамадскую дзейнасць Мяцеліца працягвае і сёння, ён з'яўляецца актыўным удзельнікам мясцовай філіі руху БНФ "Адраджэнне", паведамляе "Праваабарончая хроніка".