Акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла ў Полацку і Наваполацку
Яе правяла сёння арганізацыя "Свабодны рэгіён".
На афішных тумбах, прыпынках грамадскага транспарту, пад'ездах дамоў з'явіліся плакаты з партрэтамі палітвязняў і інфармацыяй пра рэпрэсіі пасля 19 снежня.
Актывісты арганізацыі лічаць такі "плакатны" метад інфармавання эфектыўным, бо далёка не ўсе грамадзяне маюць свабодны доступ у інтэрнэт, паведамляе "Праваабарончая хроніка".