29 красавіка будзе разгледжаная скарга на прысуд Мікіту Ліхавіду
Актывіста руху "За свабоду" асудзілі да трох з паловай гадоў зняволення за ўдзел у падзеях 19 снежня.
Цікаўнасць да выніку гэтага суду павялічваецца з-за заявы, якую 21-гадовы актывіст агучыў пасля прысуду: што пачне галадоўку пратэсту, калі прысуд не адменяць.
Касацыйная скарга Мікіты Ліхавіда будзе разгледжаная пасля 11-й гадзіны ў Мінскім гарадскім судзе. Калі скаргу не задаволяць, адбываць свой тэрмін актывіст будзе ў калоніі ў Наваполацку, паведамляе Радыё Свабода.
Дагэтуль спробы аспрэчыць прысуды за ўдзел ў падзеях 19 снежня рабілі Васіль Парфянкоў, Алесь Атрошчанкаў, Аляксандр Малчанаў, Дзмітрый Новік – але ўсе марна.