25 сакавіка ў Мінску — шэсце салідарнасці з палітвязнямі

Асноўным лозунгам шэсця і мітынгу 25 сакавіка ў Мінску павінна стаць патрабаванне да ўладаў выпусціць палітвязняў і спыніць пераслед апанентаў.

Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе салідарныя партыі і арганізацыі. Меркаваны маршрут шэсця — ад Акадэміі навук да сквера імя Янкі Купалы. Сумесная заяўка будзе пададзеная на гэтым тыдні, паведамляе прэс-служба руху "За свабоду ".