Іван Кандраценка ўнесены ў спіс неўязных у Беларусь
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік Міжнароднай назіральнай місіі Міхаіл Гефтэр.
Па яго словах, зараз прадстаўнікі праваабарончай місіі высвятляюць прычыны затрымання Кандраценкі. Пра здарэнне паведамілі таксама ў амбасаду Расіі.
Нагадаем, 28 красавіка каля будынку суду Кастрычніцкага раёна Мінску быў затрыманы эксперт Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю грамадзянін Расіі Іван Кандраценка. Ён назіраў за ходам судовага працэсу па абвінавачанні Змітра Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава і Уладзіміра Хамічэнкі ў масавых беспарадках ў Менску 19 сьнежня.
Назіральнік толькі выйшаў з памяшкання суду, як да яго падбеглі супрацоўнікі міліцыі. Зараз ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУСе.