Расійскія сацыёлагі абмяркуюць беларускія выбары

Пра гэта Еўрарадыё распавёў палітолаг Юрый Шаўцоў, якога запрасілі на пасяджэнне.

Шаўцоў: "Запрашэнне нібыта таксама падавалася Андрэю Вардамацкаму –кіраўніку сацыялагічнай лабараторыі "Новак". І, наколькі я разумею, там павінны быць прадстаўнікі Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта".

Чакаецца, што на пасяджэнні абмяркуюць афіцыйныя вынікі выбараў і экспертныя ацэнкі. А таксама паслявыбарныя падзеі і мажлівую ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі ў 2011 і 2012 гадах.