Радзівіновіч: Байкотам апазіцыя ставіць Еўропу ў складанае становішча

Байкатуючы выбары, апазіцыя ставіць Еўропу ў вельмі складанае становішча. Такую думку ў інтэрв’ю Еўрарадыё выказаў палітычны аглядальнік польскай “Газеты выборчай” Вацлаў Радзівіновіч. Вацлаў Радзівіновіч: “Гэта толькі паставіць Еўропу ў вельмі цяжкае становішча. Глядзіце. Мы хацелі зрабіць проста тэст. Хацелі зрабіць праверку на вашывасць. А нам нават не далі такой магчымасці. Але не з-за ўчынку спадара Лукашэнкі, а толькі з-за неразумнага, нямудрага ўчынку самой апазіцыі”.

Паводле якіх крытэраў Еўропа будзе ацэньваць дэмакратычнасць парламенцкіх выбараў у Беларусі? На гэта пытанне адкажа Віталіна Грахоўская ў сваім чарговым рэпартажы, які з'явіцца неўзабаве на сайце і ў эфіры Еўрарадыё.