Прэзідэнт ЗША працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і Лукашэнкі
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джордж Буш яшчэ на год працягнуў фінансавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў.
Учора ім падпісанае распараджэнне аб «блакаванні ўласнасці» гэтых асобаў. У спісе чыноўнікаў, чые рахункі і ўласнасць у ЗША могуць быць арыштаваны, пазначаны 10 чалавек. Акрамя Аляксандра Лукашэнкі, гэта яго сын Віктар Лукашэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белдзяржтэлекампаніі Аляксандр Зімоўскі, старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, дзяржсакратар Рады бяспекі Віктар Шэйман, палкоўнік спецназу МУС Дзмітрый Паўлічэнка, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў і кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.
Нагадаем, санкцыі былі ўведзеныя 19 чэрвеня 2006 года ў адносінах асобаў, «адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэнне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю». Дзеянне санкцый прадоўжана ў сувязі з тым, што палітыка Лукашэнкі і яго чыноўнікаў «працягваюць ствараць пагрозу нацыянальнай бяспецы і замежнай палітыцы ЗША».
БелаПАН