Прэтэндэнт Дзмітры Ус напісаў адкрыты зварот да Лукашэнкі (фота)
Прэтэндэнт у прэзідэнты Дзмітры Ус накіраваў у Адміністрацыю Прэзідэнта адкрыты зварот. Ён прапануе тэрмінова ініцыяваць прыняцце папраўкі ў Выбарчы кодэкс.
Яна мусіць гучаць так: "Кожны з кандыдатаў у прэзідэнты, у дэпутаты мае права накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі з паўнамоцтвамі падліку бюлетэняў і падпісання пратакола падліку бюлетэняў".
"Сёння адно з важнейшых пытанняў правядзення дэмакратычных выбараў – унясенне ў Выбарчы кодэкс дадзенай папраўкі. Усе зацікаўленыя, каб гэта прасунуць. Калі Аляксандр Лукашэнка сам зацікаўлены ў тым, каб правесці дэмакратычныя выбары, то з яго боку будзе прынята станоўчае рашэнне", – лічыць Дзмітры Ус.
Ён таксама паведаміў, што ў камісіі Фрунзенскага раёна Мінска засумняваліся, ці не копіі падпісных лістоў здалі сябры каманды Уса. Па словах прэтэндэнта, ніводнай копіі яны не здалі, але запаўнялі частку падпісных лістоў чорнай гелевай асадкай.