Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі: Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца ў Сочы
Дакладная дата перамоваў не называецца.
Аляксандр Лукашэнка, які адправіўся ў Сочы, зможа там сустрэцца з прэзідэнтам Расіі. Пра тое, што сустрэча кіраўнікоў дзвюх краін запланаваная, паведаміў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
Пры гэтым ён не ўдакладніў, калі менавіта адбудуцца перамовы, адзначае РІА "Новости". Пяскоў дадаў, што кіраўнікі дзвюх дзяржаваў абмяркуюць пытанні двухбаковых адносін.
Фота — mag-union.ru