Правы папулізм у ЕС і беларусы ў цэнтры Еўропы. Эфір з Сашай Раманавай

Саша Раманова / fecebook.com
Баец без правілаў і твар букмекерскай кампаніі 1xBet Конар Макгрэгар, які рвецца на выбары ў Ірландыі, называе "нелегальную іміграцыю" ракавай пухлінай і абяцае змагацца з ёй, калі стане прэзідэнтам краіны. У адказ на абурэнні Макгрэгар запэўнівае, што яго абранне "верне сапраўдную дэмакратыю" і дасць людзям права напрамкі галасаваць па найважнейшых пытаннях.
Узмацненне правых сіл у Ірландыі і Еўропе агулам часта суправаджаецца жорсткай антыміграцыйнай рыторыкай: пад агульны вобраз "мігрантаў" трапляюць і ўцекачы з аўтарытарных рэжымаў, якія насамрэч ратуюцца ад палітычнага пераследу, а не шукаюць лёгкага жыцця. У выніку ствараецца парадокс: людзі, якія змагаліся за дэмакратыю ў сябе дома (у тым ліку ў Беларусі), аказваюцца заложнікамі правага папулізму за мяжой.
— Сёння вельмі важнага размаўляць пра гэта, — лічыць Саша Раманава.
Сутыкнуўшыся з рэпрэсіямі ў Беларусі, вядомая журналістка пераехала спачатку ў Літву, а пасля ў Ірландыю, дзе вядзе свой відэаблог пра жыццё ў новай краіне.
Пагаворым пра міграцыйны крызіс і беларусах, якіх ён тычыцца, а яшчэ пра тое, як пачынаць жыццё з чыстага ліста, не баяцца цяжкасцяў і не спыняцца, нават калі тваёй новай краінай марыць кіраваць “дрэнны хлопец” з 1xBet.
Эфір пачнецца ў 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.