Прадпрымальніка з Мікашэвічаў арыштавалі за падтрымку Украіны
Мікашэвічы / gomel-warszawa.by
У Мікашэвічах арыштавалі 52-гадовага прадпрымальніка Андрэя Арла.
Яго крамы перасталі працаваць з 18 чэрвеня, паведамляюць праваабаронцы "Берасцейскай Вясны". У крамах прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзенне, ровары і адбываўся іх рамонт.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Арол знаходзіцца ў следчым ізалятары №7 Брэста. Прычынай арышту стала ці то падабайка, ці то каментар у інтэрнэце пасля нападу Расіі на Украіну.