Полацкія храмы могуць трапіць у Спіс сусветнай спадчыны
У 2009 годзе Сафійскі сабор і Спаса-Прэабражэнская царква могуць
трапіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Гэты статус, канешне, не
дасць ніякага фінансавання з боку ЮНЭСКА, але ж прэстыжнасць Полацку значна ўзрасце.
Сёння навукоўцы складаюць дасье, якое павінна быць перададзена ў ЮНЭСКА да пачатку лютага наступнага году.
Чым жа так выдзяляецца Полацк сярод іншых гарадоў Беларусі? На гэтую тэму разважае археолаг Сяргей Тарасаў:
“Адтуль і дзяржаўнасць нашая пайшла, і хрысціянства, і гэтак далей. Калі казаць пра нейкія помнікі зыходзячы з падыходаў ЮНЭСКА і ІКАМОС (міжнародны камітэт па помніках і памятных мясцінах), то, безумоўна, найвялікшая каштоўнасць і для нас, і для сусвету – гэта Сафійскі сабор, самы старажытны на Беларусі.
Ён быў перабудаваны ў XVIII стагоддзі, але ж, нягледзячы на гэта, з майго пункту гледжання, якраз у мурах гэтага сабора і адлюстравана ўся нашая гісторыя, пачынаючы з ХІ стагоддзя і, можна сказаць, да сучаснасці.
Другое – гэта, безумоўна, Спасаеўфрасіннеўская царква Еўфрасінеўскага манастыра. Унутры захаваліся тыя самыя старадаўнія муры і тая самая старадаўняя архітэктура, якую магчыма аднавіць і паказаць сучаснікам. Ну і, канешне, змесцішча гэтага сабора. Я маю на ўвазе фрэскі, якія выдатна захаваліся.
Але, увогуле, на мой погляд, канешне, было б у ідэале, калі б пад ахову, як помнік, быў узяты ўвесь гістарычны цэнтр Полацка”.
ДАВЕДКА ЕЎРАРАДЫЁ:
Першай з Беларусі ў 1979 годзе ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА трапіла Белавежская пушча. У 2000 годзе “паважаны” статус атрымаў замкавы комплекс у гарадскім пасёлку Мір. У 2005 годзе да іх далучыўся архітэктурна-культурны комплекс у Нясвіжы і трансгранічны аб’ект Геадэзічная дуга Струве.
Як даведалася Еўрапейскае радыё, галоўны акцэнт дасье будзе накіраваны на асветніцкую дзейнасць Еўфрасінні Полацкай. Распавядае навуковы кіраўнік па складанні дасье ў намінацыі помнікаў Полацка ў ЮНЭСКА, намеснік дырэктара па навуковай працы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Тамара Джумантаева:
“Самае галоўнае патрабаванне для нашых помнікаў – гэта захаванасць, аўтэнтычнасць і цэласнасць. У дадзеным выпадку працоўная назва, якую мы пакуль яшчэ не зацвердзілі, – “ Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Еўфрасінні Полацкай”.
Хутчэй за ўсё менавіта так будзе гучаць гэтая намінацыя і будзе ўключаць у сябе два помнікі: Сафійскі сабор, дзе Еўфрасіння пачынала перапісваць кнігі, і Спаса-Прэабражэнская царква”.
У сакавіку Полацк наведала доктар архітэктуры, прафесар Маскоўскага архітэктурнага інстытута, эксперт ЮНЭСКА Наталля Душкіна. Дарэчы, менавіта яна ў свой час паспрыяла ўключэнню ў Спіс сусветнай спадчыны архітэктурна-культурнага комплексу ў Нясвіжы.
На яе думку, самым галоўным на сённяшні дзень з’яўляецца захаванне аўтэнтычнасці гэтых помнікаў. Распавядае Наталля Душкіна:
“З таго пласта спадчыны, які дайшоў да нашых дзён у Полацку, размова можа ісці толькі пра нейкія фрагменты, якія замацаваны фігураю Еўфрасінні Полацкай. У спалучэнні, калі менавіта духоўная спадчына гэтай выбітнай асобы будзе спалучаць матэрыяльнае сведчанне яе дзейнасці.
Але, зноў жа, нават у тым стане, у якім зараз знаходзяцца гэтыя помнікі, за гэты час іх трэба захаваць у такім выглядзе, каб шанец на магчымае ўключэнне ці нават падрыхтоўку дасье па гэтым аб’екце, не нанеслі шкоды тым каштоўнасцям, якія ёсць зараз”.
Як нам паведаміў старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА Уладзімір Шчасны, уключэнне полацкіх помнікаў у Спіс сусветнай спадчыны адбудзецца не раней за лета 2009 года. Пра прывілеі гэтага статусу распавядае Уладзімір Шчасны:
“Для краіны самае галоўнае, што мы валодаем такім багаццем, якое можа быць уключана ў Спіс сусветнай спадчыны. Канешне, будзе фінансаванне з боку Рэспублікі Беларусь, а ЮНЭСКА – не. ЮНЭСКА – не донарская арганізацыя.
Зараз уключана больш 800 аб’ектаў у Спіс культурнай спадчыны. І, канешне, выдаткоўваць сродкі на кожны аб’ект нерэальна. Нейкія сродкі могуць быць выдзеленыя на правядзенне якога-небудзь семінару ці канферэнцыі. Ды я думаю, што нашая дзяржава выдаткавала і выдаткуе дастаткова сродкаў, каб абнавіць гэтыя помнікі”.
Акрамя полацкіх помнікаў прэтэндэнтамі на ўваходжанне ў спіс з’яўляецца шэраг іншых беларускіх аб’ектаў. Сярод іх знакамітая Брэсцкая крэпасць, помнікі драўлянага дойлідства Беларускага Палесся, кавалак праспекта Незалежнасці ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Казлова ў Мінску, які ўвасабляе традыцыі пасляваеннай савецкай архітэктуры.
Фота radzima.org