Пенсіянерку дапыталі па справе аб "масавых беспарадках"
Тэлефанаванні пенсіянеркі Валянціны Гракун былі зафіксаваныя 19 снежня на плошчы Незалежнасці. За гэта яе чакаў допыт.
Пра будучы допыт пенсіянерку, якая жыве ў Бешанковічах, папярэдзілі яшчэ тры тыдні таму з мінскага КДБ. Сёння падышла чарга, і з пытаннямі пра "масавыя беспарадкі" да яе дадому прыйшоў маёр мясцовага райаддзела міліцыі.
Як паведамляе Радыё "Свабода", Гракун пацвердзіла, што сама вырашыла ехаць на Плошчу, і грошай ёй за гэта ніхто не плаціў. Як сведка яна сцвярджае, што акцыя мела мірны характар, а на "беспарадкі", хутчэй, быў падобны разгон сіламі правапарадку ні ў чым не вінаватых грамадзянаў.