Пастаноўка беларускай версіі оперы "Ісус Хрыстос - Суперзорка" адкладаецца

Пастаноўка беларускай версіі рок-оперы "Ісус Хрыстос - суперзорка", якой Беларускі драматычны тэатр імя Горкага планаваў адкрыць новы сезон, адкладаецца на нявызначаны тэрмін. Па словах рэжысёра тэатра Сяргея Кавальчыка, адтэрміноўка адбылася па ініцыятыве кампаніі "The Really Useful Group", якая належыць сэру Лойду Ўэберу і з'яўляецца праваўладальнікам сусветнавядомай рок-оперы.

Сяргей Кавальчык: "Перамовы часова спыненыя, бо аўтары плануюць сусветнае турнэ. Ліцэнзійны дырэктар кампаніі містэр Робінсан паведаміў нашаму амбасадару, што калі яны вызначацца з краінамі, дзе будуць праходзіць гастролі мюзікла, то вернуцца да перамоваў. У бліжэйшы месяц патэлефаную нашаму амбасадару Аляксандру Міхневічу і нагадаю, каб ён даведаўся, як там справы. Але гэта англічане, яны людзі абавязковыя, калі яны сказалі, што мы вернемся да гэтай размовы, то значыць чакаем".

Нагадаем, што перамовы аб атрыманні правоў на пастаноўку оперы і яе пераклад на беларускую мову пачаліся яшчэ ў верасні мінулага года. Тое, што за паўгода бакі так і не атрымалі дамоўленасцяў, паводле рэжысёра тэатра, цалкам нармальная з'ява, і асноўныя праблемы далёка не ў кошце пытання.

Сяргей Кавальчык: "Не-не, адміністрацыйна-арганізацыйная. Розныя краіны, розныя бачанні тэатральнай гаспадаркі, у іх адна сістэма, а ў нас - іншая. Гэта ж людзям трэба зразумець адзін аднаго. Плюс гэта ж сусветна вядомы мюзікл".

Раней планавалася, што беларускі варыянт мюзікла "Ісус Хыстос - Суперзорка" будзе прэзентаваны ў новым тэатральным сезоне (у верасні - заўв. Еўрарадыё), але відавочна, што гэтага ўжо не атрымаецца. Ну, а пакуль Сяргей Кавальчык замяніў рок-оперу пастаноўкай п'есы "Горе от ума" Аляксандра Грыбаедава. Да таго ж рэжысёр плануе паставіць п'есу Джэймса Голдмана "Леў зімой", за якую ў 1968 годзе аўтар атрымаў "Оскара" ў намінацыі "Лепшы адаптаваны сцэнарый". Зараз перамовы з праваўладальнікамі п'есы ўжо на фінальнай стадыі, таму яе прэм'ера запланаваная на закрыццё гэтага тэатральнага сезона.

Лойд Уэбер пагадзіўся на беларускі пераклад самай вядомай рок-оперы


Пастаноўка беларускай версіі рок-оперы "Ісус Хрыстос - суперзорка", якой Беларускі драматычны тэатр імя Горкага планаваў адкрыць новы сезон, адкладаецца на нявызначаны тэрмін. Па словах рэжысёра тэатра Сяргея Кавальчыка, адтэрміноўка адбылася па ініцыятыве кампаніі "The Really Useful Group", якая належыць сэру Лойду Ўэберу і з'яўляецца праваўладальнікам сусветнавядомай рок-оперы.

Сяргей Кавальчык: "Перамовы часова спыненыя, бо аўтары плануюць сусветнае турнэ. Ліцэнзійны дырэктар кампаніі містэр Робінсан паведаміў нашаму амбасадару, што калі яны вызначацца з краінамі, дзе будуць праходзіць гастролі мюзікла, то яны вернуцца да перамоваў. У бліжэйшы месяц патэлефаную нашаму амбасадару Аляксандру Міхневічу і нагадаю, каб ён даведаўся, як там справы. Але гэта англічане, яны людзі абавязковыя, калі яны сказалі, што мы вернемся да гэтай размовы, то значыць чакаем".

Нагадаем, што перамовы аб атрыманні правоў на пастаноўку оперы і яе пераклад на беларускую мову пачаліся яшчэ ў верасні мінулага года. Тое, што за паўгода бакі так і не атрымалі дамоўленасцяў, паводле рэжысёра тэатра, цалкам нармальная з'ява, і асноўныя праблемы далёка не ў кошце пытання.

Сяргей Кавальчык: "Не-не, адміністрацыйна-арганізацыйная. Розныя краіны, розныя бачанні тэатральнай гаспадаркі, у іх адна сістэма, а ў нас іншая. Гэта ж людзям трэба зразумець адзін аднаго. Плюс гэта ж сусветнавядомы мюзікл".

Раней планавалася, што беларускі варыянт мюзікла "Ісус Хыстос - Суперзорка" будзе прэзентаваны ў новым тэатральным сезоне (у верасні - заўв. Еўрарадыё), але відавочна, што гэтага ўжо не атрымаецца. Ну, а пакуль Сяргей Кавальчык замяніў рок-оперу пастаноўкай п'есы "Горе от ума" Аляксандра Грыбаедава. Да таго ж рэжысёр плануе паставіць п'есу Джэймса Голдмана "Леў зімой", за якую ў 1968 годзе аўтар атрымаў "Оскара" ў намінацыі "Лепшы адаптаваны сцэнар". Зараз перамовы з праваўладальнікамі п'есы ўжо на фінальнай стадыі, таму яе прэм'ера запланаваная на закрыццё гэтага тэатральнага сезона.