Парламент Грузіі аднагалосна прагаласаваў за выхад краіны з СНД

Парламент Грузіі аднагалосна падтрымаў рашэнне аб выхадзе краіны з СНД, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.
Нагадаем, 12 жніўня Міхаіл Саакашвілі, выступаючы на шматтысячным мітынгу ў цэнтры Тбілісі, паабяцаў вывесці Грузію са складу Садружнасці. Акрамя таго ён прапанаваў зрабіць тое ж самае іншым краінам.