Папа Францішак назваў вайну ва Украіне злачынствам супраць Бога і чалавецтва
Папа Францішак / AP
Злачынствам супраць Бога і чалавецтва назваў вайну Расіі ва Украіне Папа рымскі Францішак, перадае Бі-Бі-Сі. Ён адзначыў, што ў гэтай вайне адбываецца нявыбарнае знішчэнне мірных жыхароў.
Заява прагучала ў штогадовым выступе папы перад дыпламатамі, акрэдытаванымі ў Ватыкане. Выступ прысвячаўся становішчу спраў у свеце.