Памёр былы прэзідэнт Літвы Альгірдас Бразаўскас
На 78-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы ў суботу памёр былы прэзідэнт і былы прэм'ер Літвы Альгірдас Бразаўскас. У 1993 годзе ён перамог на першых у гэтай краіне свабодных выбарах на пасаду прэзідэнта.
У 2001 годзе Бразаўскас як лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах, ачоліў урад. Пры яго прэм'ерстве Літва стала сябрам NATO і Еўрасаюза, нагадвае ИТАР-ТАСС.
Фота — kp.by