Падняць белы сцяг? У Ватыкане пракаментавалі заклік Папы Рымскага да украінцаў
Папа Рымскі / Vatican Media
Прэс-служба Ватыкана патлумачыла заклік Папы Рымскага падняць белы сцяг. Тут кажуць, што Францішак ні ў якім разе не меў на ўвазе, што Украіна мусіць капітуляваць.
Па словах кіраўніка прэс-службы Ватыкана Матэа Бруні, вобраз "белага сцяга" пантыфік ужыў як сінонім перамірʼя, якога можна дасягнуць перамовамі. А на тое, каб сесці за стол перамоваў, патрэбная мужнасць.
— У іншым месцы інтэрвʼю, гаворачы пра іншую канфліктную сітуацыю (але маючы на ўвазе любую ваенную сітуацыю) Папа заявіў: "Перамовы ніколі не зʼяўляюцца капітуляцыяй", — дадае Бруні.