Офіс і АПК хочуць перакваліфікавацца ў правабаронцаў? Эфір з Дабравольскім

Аляксандр Дабравольскі

Аляксандр Дабравольскі / Euroradio

Напярэдадні чарговай Канферэнцыі Новай Беларусі ў Офісе Святланы Ціханоўскай актывізавалі прасоўванне ідэі стварэння новай “пасады” — прадстаўніка дэмсіл па правах грамадзян Беларусі. Фактычна, такога сабе міністра праваабароны. Што выклікала здзіўленне і абурэнне ў праваабрончай супольнасці. Здавалася б, у Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета хапае іншых задач, каб займацца яшчэ і праваабарончай дзейнасцю. Хаця, калі пытанне не пра тое, каб займацца, а толькі курыраваць яе, то…

Навошта Офісу, АПК і асабіста Ціханоўскай браць на сябе праваабарончыя функцыі і ў чым сэнс ўвядзення пасады прадстаўніка дэмсіл па правах грамадзян Беларусі? Чаму ў Офісе не прыслухоўваюцца да пазіцыі праваабарончай супольнасці і зацята прасоўваюць сваю ініцыятыву? Ці звязаная гэта ініцыятыва з перамоўным трэкам Вашынгтон-Мінск і як дэмсілы далучаныя да працэсу перамоў наконт вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.