Нясвіжскі ідэолаг распавёў, навошта спатрэбілася памятка назіральніка
Паводле памяткі, важным для назіральніка лічыцца “складаць акты пра парушэнні з боку назіральнікаў ад апаніруючых сіл”
Памятку назіральніка ўлады Нясвіжа стварылі па ўласнай ініцыятыве. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміў Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай працы Аляксандр Майсеня. Паводле яго слоў, памятка – гэта выбарка найбольш важных момантаў, на якія павінны звяртаць увагу назіральнікі падчас сваёй працы. Яна адпавядае выбарчаму кодэксу.
У самой памятцы адзначаецца, што яе галоўная задача – “правесці прэзідэнцкія выбары на высокім арганізацыйным узроўні, не даць сілам, зацікаўленым у дэстабілізацыі грамадства, ніводнай нагоды для зрыву выбарчага працэсу або не прызнання вынікаў галасавання”.
У раздзеле “Важна” сярод іншага адзначаецца:
“складаць акты пра парушэнні з боку назіральнікаў ад апаніруючых сіл”, фіксаваць (з указаннем часу) знаходжанне на ўчастку назіральнікаў ад апаніруючых сіл, міжнародных назіральнікаў, указваючы дакладна, калі яны прыехалі і з’ехалі”.
Таксама ў памятцы тлумачыцца, як размаўляць з міжнароднымі назіральнікамі, як адказваць на “непрыемныя” пытанні. У адным з пунктаў адзначаецца, што трэба рабіць, калі нехта з назіральнікаў здымае ўсё на відэакамеру.
“У прынцыпе, дадзеныя дзеянні не з’яўляюцца парушэннем заканадаўства. Аднак яны могуць быць расцэненыя як ціск на сябраў выбарчай камісіі і выбаршчыкаў у дзень галасавання. Акрамя таго, калі назіральнік прадстаўляе аднаго з кандыдатаў, яго дзеянні можна расцаніць, як забароненую агітацыю ў дзень выбараў. Дадзеныя паводзіны можна (зыходзячы з абставінаў) фіксаваць парушэнне, якое можа пацягнуць, у тым ліку, выдаленне назіральніка з участка”.