Неўзабаве дазволяць таніроўку задняга і бакавога шкла аўтамабіляў

Завадскую таніроўку задняга і бакавога шкла транспарта дазволяць у Беларусі ў бліжэйшы час у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Такое рашэнне прыняў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.  Урад у месячны тэрмін мусіць прадаставіць яму на падпісанне праект адпаведнага ўказу.

БЕЛТА адзначае, што Лукашэнка зацікавіўся гэтай праблемай пасля шматлікіх зваротаў з просьбай зняць абмежаванні на таніроўку.