Найстарэйшая газета перайшла ў Сеціва

Найстарэйшая ў свеце газета цалкам перайшла ў Інтэрнэт. Шведскі перыёдык Post-och Inrikes Tidningar, які друкуе ўрадавыя і юрыдычныя дакументы, пайшоў на гэты крок з-за малога накладу.

Выданне было заснаванае ў 1645 годзе каралевай Крысцінай. Сотні гадоў яно інфармавала насельніцтва пра дзяржаўныя пастановы. Газету распаўсюджвалі кур’еры, яе зачытвалі на сходах гараджанаў.


Зараз наклад найстарэйшай газеты складае 1000 асобнікаў, таму яна і спрабуе пашукаць большай папулярнасці ў Інтэрнэце, паведамляе Інтэрнэт-выданне «Беларускія навіны».