Навальніцы, вецер, спёка і аранжавы ўзровень небяспекі: надвор'е на нядзелю
Навальніца над Мінскам / Еўрарадыё
У нядзелю 29 чэрвеня па ўсёй тэрыторыі Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. "Белгідрамет" паведамляе, што ў многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру. Парывы будуць дасягаць 15-20 м/с.
Разам з ветрам беларусаў чакаюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы тэмпература паветра складзе 9 -16°С цяпла, удзень падымецца да +19+26°С.
У панядзелак надвор'е істотна не зменіцца. Будзе па-ранейшаму ветрана і вельмі ветрана. А дажджы пройдуць толькі па паўночна-ўсходняй частцы краіны.
Тэмпература паветра ноччу — да +8 +13°С, днём — +18 +24°С.