NATO абмежавала ўдзел Беларусі ў саміце Савета Еўраатлантычнага партнёрства
Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць непрымальным рашэнне NATO аб абмежаванні ўзроўню ўдзелу краіны ў пасяджэнні Савета Еўраатлантычнага партнёрства. Пра гэта гаворыцца ў заяве беларускага МЗС. Як зазначае міністэрства, 3 красавіка ў Бухарэсце адбудзецца пасяджэнне СЕАП на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, і Беларусь была праінфармаваная аб тым, што ў NATO прынята рашэнне аб абмежаванні ўзроўню яе ўдзелу ў гэтай сустрэчы.
БелаПАН
БелаПАН