На Віцебшчыне — тысяча ўхілістаў
Каля тысячы юнакоў ухіляюцца ад прызыву ў войска на Віцебшчыне. Прыблізна такая колькасць маладых людзей прызываецца ў шэрагі Узброеных Сіл з паўночнага рэгіёну Беларусі. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Валеры Зуеў:
Ваенныя камісарыяты Віцебшчыны накіравалі адмысловыя прадпісанні на ўхілістаў у органы ўнутраных спраў. Паводле закону, іх будуць адшукваць і прымусова дастаўляць у ваенкаматы.
За ўхіленне ад ваеннай службы існуе крымінальная адказнасць. Па выніках мінулага прызыву 15 жыхароў вобласці былі асуджаныя і атрымалі пакаранні ў выглядзе штрафаў і папраўчых работ.