На сераду ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Туман, ілюстрацыйнае фота 

Туман, ілюстрацыйнае фота  / t.me/gorodmozyr/

У сераду, 26 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

У многіх раёнах краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег з пераходам у дождж. Месцамі, а па паўночна-заходняй палове ў многіх раёнах чакаюцца моцныя ападкі. У асобных раёнах будуць утварацца галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах прагназуецца галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца туман. У Мінску туман чакаецца зранку і ўдзень. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+3 градусы. Удзень прагназуецца ад 1 градуса марозу па паўночным захадзе да  10 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе Беларусі.

У чацвер, 27 лістапада, надвор'е будзе хмарным. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — мокры снег, дождж. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер уначы будзе пераменных напрамкаў, удзень — заходняй чвэрці ўмераны, месцамі парывісты.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -2 да +5 градусаў. Па паўднёвым усходзе чакаецца 6-8 градусаў вышэй за нуль.

На сераду ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Прагноз надвор'я на 26 лістапада / Белгідрамет
На сераду ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Прагноз надвор'я на 26 лістапада / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.