На пляжы ў Японіі знайшлі таямнічы шар
Таямнічы шар, знойдзены ў Японіі / co.ip
На пляжы ў горадзе Хамамацу японскай прэфектуры Сідзуока знайшлі невядомы шар дыяметрам 1,5 метра, перадаюць СМІ. Мяркуецца, што зроблены ён з металу.
Паліцыя ачапіла пляж. Глядзець на знаходку нікога не пускаюць. Спецыялісты высвятляюць, што гэта за шар і адкуль ён узяўся.