На пленарнай сесіі Еўрапарламента згадваюць Беларусь

На пленарнай сесіі Еўрапейскага Парламента, якая праходзіць 6-7 кастрычніка ў Брусэлі, адной з тэмаў з'яўляецца адмена смяротнага пакарання. Еўрапарламент рэгулярна заклікае краіны свету шанаваць права на жыццё і адмовіцца ад практыкі карання смерцю. 6 кастрычніка еўрапарламентарыі правялі дэбаты на гэтую тэму.

Еўрадэпутат ад Партугаліі Ана Гомеш: "Беларусь, Кітай, Іран, Саудаўская Аравія і Судан – што яны маюць агульнага ў сферы пашаны асноўных свобод і правоў чалавека? Кожная з гэтых краін працягвае ўжываць прымітыўную практыку – смяротнае пакаранне".

Славацкі еўрапдэпутат Эдвард Кукан: "Шкада, што Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая практыкуе смяротную кару. Мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб змяніць такую сітуацыю. Еўрасаюз мусіць пастаянна падымаць пытанне аб адмене смяротнай кары як у двухбаковых перамовах, так і на міжнародных форумах".

Сёння Еўрапарламент прыме рэзалюцыю, прымеркаваную да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання. Ён адзначаецца 10 кастрычніка. Не выключана, што асобным пунктам там будзе згадавацца Беларусь.