На мінскіх вуліцах інспектары ДАІ у цывільных машынах ловяць парушальнікаў
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў цывільных аўтамабілях з'явіліся на мінскіх вуліцах. У прэс-службе сталічнага ДАІ Еўрарадыё паведамілі, што супраць парушальнікаў ужываецца звычайная практыка.
Паводле кіраўніцы прэс-службы Жаны Трайно, акцыя ладзіцца ў асноўным для таго, каб выяўляць парушальнікаў хуткаснага рэжыму, але на фота і відэа фіксуюцца таксама і іншыя парушэнні: праезд на чырвонае святло, парушэнне правілаў руху на пешаходных пераходах і іншае.
Жана Трайно: "Гэта не эксперымент, гэта звычайная праца супрацоўнікаў ДАІ. Інспектары руху могуць несці як яўны, так і няяўны нагляд за дарожным рухам. Вось у гэтым выпадку у перадвыхадныя і выхадныя дні (пятніца, субота, нядзеля) тры машыны грамадзянскага выгляду з выкарыстаннем відэафіксацыі і хуткасцямераў працуюць на асноўных магістралях гораду".