На Кастрычніцкую плошчу моладзь выйшла з расцяжкай “Свабоду Казуліну!”

Актывісты, затрыманыя ў цэнтры Мінску падчас акцыі салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Казуліным, адпушчаныя без складання пратаколаў.  Нагадаем, у 14 гадзінаў 25 лістапада каля дзесятка сябраў моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя дэмакраты” выйшлі на Кастрычніцкую плошчу сталіцы з расцяжкай “Свабоду Казуліну!”.

Яны раздавалі мінакам партрэты зняволеных беларускіх палітыкаў. Аднак неўзабаве з’явіліся міліцыянты, якія затрымалі чатырох удзельнікаў акцыі – Міхаіла Пашкевіча, Міхаіла Крывова, Сяргея Клюева і Канстанціна Сіманкова.

Нейкі час яны правялі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Цэнтральнага раёна, дзе міліцыянты перапісалі пашпартныя звесткі актывістаў.

Адзначым, што 25 лістапада Аляксандру Казуліну споўнілася 52 гады.

БелаПАН