На Еўрапейскіх гульнях у Мінску будуць спаборніцтвы па петанку
На ІІ Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць у Мінску ў 2019 годзе, пройдуць спаборніцтвы па петанку. Пра гэта ў сацсетках паведамляе Беларуская федэрацыя петанка і бочча.
Паказальныя выступы па петанку ўключаныя ў культурную праграму Еўрапейскіх гульняў і пройдуць за кошт Беларускай федэрацыі.
Петанк — спаборніцтва, пры якім гульцы па чарзе кідаюць на пляцоўку металічныя шары. Яны стараюцца пакласці свой шар як мага бліжэй да маленькага драўлянага шара — кашанета. Задача ў тым, каб напрыканцы гульні адзін ці некалькі шароў апынуліся бліжэй да кашанета, чым шары праціўніка.
Фота з сацсетак