На бок украінскіх сілавікоў пераходзяць цэлыя групы баевікоў

Паводле яго слоў, прарасійскія баевікі зразумелі, што супраціўляцца вайскоўцам няма сэнсу і пачалі складаць зброю. Яны непасрэдна пасля здачы, альбо праз тэлефанаванні паведамляюць украінскім сілавікам пра планы і дыслакацыю сілаў тэрарыстаў у Луганскай і Данецкай абласцях, паведамляе УНІАН.

У дадзены момант ідуць перамовы з вялікай групай баевікоў, якая таксама хоча перайсці на бок Кіева.

Нагадаем, учора ўвечары скончыўся мараторый на вядзення агню ўкраінскімі сілавікамі. Адразу ж пасля гэтага актывізавалася антытэрарыстычная аперацыя.

Фота — АР